кожная пятніца-роднае, сваё

20.02.2026

Сацыяльны пансіянат “Нёманскі” далучыўся да Рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё”.

20 лютага супрацоўнікі кухні і сталовай падаравалі магчымасць усім атрымальнікам сацыяльных паслуг стаць удзельнікамі цудоўнай акцыі. Бульба – гэта брэнд Беларусі. Гэта самае смачнае, што ёсць у Беларусі! А колькі цудоных страў можна зрабіць з простай бульбы…

Амаль 200 кіль бульбы пайшло на тое, каб повар, малады спецыяліст Уладзіслаў Кутас пад надзейным кіраўніцтвам шэф-повара Ядвігі Крамко згатавалі больш за тысячу дранікаў і неверагодна вялікую бабку са шкваркамі.

 

 

 “Ешце людцы, ешце людцы, залатыя дранікі, упадзе гадоў дзесятак з плеч” – менавіта пад такія словы песні частаваліся пражываючыя і былі вельмі рады такому беларускаму гасцінцу. І з вялікім задавальненнем згадзіліся падтрымліваць акцыю на працягу ўсяго года. Таму наперадзе ў нас яшчэ вельмі шмат беларускіх пятніц – родных, сваіх!